З такой заявай выступіў сёння адвакат італьянскага прэм’ера Нікалё Гедыні.

У інтэрвію агенцтву ASNA Гедыні сказаў, што

Берлусконі не здолее прысутнічаць 30 і 31 мая на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго запланаваны візіт у Беларусь.

30 і 31 траўня суды ў Італіі разгледзяць два не звязаныя паміж сабой абвінавачанні супраць Берлусконі: у сэксуальных зносінах з непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.

Берлусконі ўжо прыязджаў у Мінск з кароткачасовым візітам у кастрычніку 2009 года. Ён быў першым кіраўніком краіны ЕС, які наведаў Мінск пасля зняцця санкцый.

На той сустрэчы італьянскі прэм’ер дазволіў сабе некалькі кампліментаў убок Лукашэнкі: «Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў». Берлусконі называюць еўрапейскім адвакатам Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?