Знакаміты віленскі абменнік Citadele зрэагаваў на павышэнне афіцыйнага курса даляра — і іншых валютаў — у Беларусі (нагадаем, на аўторак афіцыйны курс даляра ўстаноўлены на ўзроўні 4 930 за адзінку амерыканскай валюты).

Цяпер даляр прадаецца ў абменным пункце на чыгуначным вакзале па 5 780 рублёў (раніцай — 5 420), курс пакупкі застаўся, як раніцай — 4 670 рублёў (дакладней, раніцай — 4 660).

Курс еўра на пакупку — 6 660, на продаж — 8 150.

Курс літа застаўся на ранейшым узроўні. 42,5 цэнта за 1 000 беларускіх рублёў. Курс літа ў Беларусі — 1 996,96.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?