Орша 28 мая вяртаецца ў СССР: культурна-забаўляльны праект "Ноч у музеі. Назад, у СССР!" адбудзецца ў гэты дзень у мастацкай галерэі Грамыкі,

піша БелТА.

Акцыя, прысвечаная міжнароднаму Дню музеяў, запрашае гасцей і жыхароў Оршы вярнуцца на 50-60 гадоў таму, «зноў апынуцца ў вялікай краіне, імя якой СССР».

Наведнікі галерэі змогуць даведацца, як тады жылі людзі, пра што марылі, спрачаліся, над чым смяяліся на камунальных кухнях, якія песні спявалі і якую вопратку насілі. Адчуць дух мінулай эпохі можна, прайшоўшы па "Гораду, якога няма", зазірнуўшы ў "Музей атэізму". Для аматараў нефармальных зносін будзе арганізавана тусоўка нефармалаў. Чакаецца таксама сустрэча з прывідам піянерскага атрада.

Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны і аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0