«З 26 мая часова прыпыненая рэалізацыя бензіну АІ-92 насельніцтву за наяўныя беларускія рублі і наяўную замежную валюту на аўтазаправачных станцыях А-100, у сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў», — сказана на сайце кампаніі.

Прадстаўнік ТДА «Астатрэйдынг», якому належыць сетка з 18 АЗС «А-100» (у тым ліку 5 газавых), удакладніў агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што «продаж бензіну АІ-92 прыпынены менавіта за наяўны разлік,

продажы па безнаяўным разліку, з улікам раней зробленай перадаплаты, працягваюцца».

Ён растлумачыў, што дэфіцыт бензіну паўстаў праз тое, што «пастаўшчыкі паліва не выканалі свае абавязацельствы, нягледзячы на ​​праведзеную намі перадаплату».

У канцэрне «Белнафтахім» заяўляюць, што не маюць звестак пра дэфіцыт бензіну АІ-92 у сетках АЗС.

«У нас няма інфармацыі, што бензін АІ-92 адсутнічае», — сказала агенцтву прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

Між тым, аператыўны маніторынг наяўнасці бензіну АІ-92

у іншых сетках АЗС сведчыць, што ў цэлым праблем з пастаўкамі гэтага віду паліва на запраўкі няма.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру