Беларусі прыйшлося дэвальваваць рубель у сувязі з тым, што яна не праводзіла эканамічныя рэформы, заявіў прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс у інтэрв’ю радыёстанцыі Ziniu radijas.

«Прычыны такога становішча ў тым, што ўлада Беларусі не толькі крыўдзіла, але і працягвае крыўдзіць сваіх людзей, не ствараючы ўмоў для дэмакратыі і выканання правоў чалавека, не праводзячы эканамічныя рэформы. Наступствы гэтага сёння відавочныя — фінансавая сістэма не вытрымлівае таго «дабра», якое спрабавала стварыць беларуская ўлада, асабліва перад выбарамі, і тут на самай справе шмат небяспечных тэндэнцый», — сказаў Кубілюс.

Паводле яго слоў, літоўскі бізнес, які інвеставаў у беларускі гандаль і вытворчасць, цяпер сутыкаецца з цяжкасцямі.

Сітуацыя ў Беларусі можа нанесці вялікую шкоду суверэнітэту краіны, лічыць прэм’ер-міністр Літвы. «Эканоміка не любіць, калі доўгі час спрабуюць ашукаць элементарныя асноўныя законы. Без сумнення, абясцэньванне валюты на 30 або 50% вельмі балюча для тых, хто нічога не назапасіў, не схаваў на рахунках у швейцарскім банку. Для шараговых людзей гэта вельмі балюча і цяжка», — падкрэсліў Кубілюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?