Да здымак рэжысёр Вячаслаў Сікора плануе прыступіць у жніўні.
Кожны чалавек, каб ўсвядоміць сваё месца ў жыцці, самавызначыцца, павінен адказаць на пытанне: хто ён і адкуль. Неабходна ведаць свае карані, гісторыю сваёй сям’і, свайго народу і, канешне, гісторыю роднага горада.
Наконт таго, калі і як узнік Магілёў, адкуль пайшла назва горада, існуе некалькі версій. Самая вядомая і прыгожая з іх — старажытная легенда пра разбойніка Машэку.
Легенда пра Машэку
У старадаўнія часы на месцы сённяшняга Магілёва быў бяскрайні лес. Недалёка ад лесу стаяла вёска, родам з якой і быў герой легенды Машэка. З дзяцінства ён вылучаўся сваёй незвычайнай сілай: адной рукой мог вырваць велізарны дуб з каранямі. У юнацтве Машэка моцна закахаўся ў самую прыгожую дзяўчыну ў вёскцы але яна аддала перавагу князю.
З таго моманту Машэка раззлаваўся на ўвесь свет, сышоў жыць у самы гушчар лесу і стаў разбойнікам. Забіў ён шмат людзей, навёў жах на ўсю акругу. Але аднойчы сустрэў сваю каханую і старыя пачуцці зноў напоўнілі яго сэрца. Машэка даручыўся жанчыне, а яна забіла яго ў сне.
З тых часоў, месца, дзе пахавалі Машэку, сталі зваць «Магілай Льва». А гару, засыпаную касцьмі ахвяр Машэкі, назвалі Машакоўскай. Сёння на месцы гэтый гары знаходзіцца мікрараён Юбілейны.
Новае жыццё легенды
У нашыя дні легенда пра Машэку атрымлівае новае жыццё. Па ёй Сяргей Кавалёў напісаў п’есу, якая колькі год ставілася на сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра, але ў апошнія гады, нажаль, чамусьці знікла з яго рэпертуару. А ў жніўні рэжысёр Вячаслаў Сікора пачне здымаць фільм аб жыцці Машэкі.
Gorad.byпабываў на папярэдніх здымках фільма:
Кінапробы да фільма «Машэка»..
Кінапробы да фільма «Машэка»..
Кінапробы да фільма «Машэка»..
Кінапробы да фільма «Машэка»..
І распытаў рэжысёра аб яго праекце
— Сцэнар фільма пісаў Сяргей Кавалёў. Ён добра ведае гісторыю, старажытныя абрады. Сцэнар вельмі падобны на п’есу, але я вырашыў дадаць яшчэ некалькі разгорнытых сцэн, якія ў п’есе паказваюцца мімаходзь. Гэта — дзяцінства Машэкі і Любавы, а таксама Купальская ноч і некаторыя іншыя.
Здымаць фільм мы пачнем напрыканцы жніўня з апошняй сцэны, дзе Машэка дазваляе Любаве забіць сябе. І будзем рухацца з канца ў пачатак.
Таксама асобнае пытанне — дзяцінства герояў. Мяркую, што на іх ролі возьмем кагосьці з навучэнцаў нашай кінашколы.