Балгарыя настойвае на працягу палітычнага ціску і больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да уладаў Беларусі для таго, каб прымусіць іх выконваць правы чалавека,

заявіў міністр замежных спраў Мікалай Младэнаў.

«Думаю, што ў дачыненні да Беларусі усё ж такі варта ужываць іншы інструмент: ціск, катэгарычны ціск, санкцыі і падтрымку апазіцыі», — заявіў ён на сустрэчы з расійскімі журналістамі ў пятніцу ў Маскве.

Гэтак міністр адказаў на пытанне, ці лічыць Балгарыя мэтазгодным прымяненне ў дачыненні да беларускіх уладаў тактыкі «захаванне правоў чалавека ў абмен на еўрапейскія крэдыты для Беларусі».

Младэнаў нагадаў, што 23 мая Еўрасаюз прыняў рашэнне аб увядзеньні санкцый у дачыненні да групы беларускіх суддзяў, якія прымалі ўдзел у судовых працэсах над прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

«Падчас наступнага пасяджэння нам трэба будзе вярнуцца да тэмы санкцый у дачыненні да Беларусі», — лічыць міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?