Як распавяла маці палітвязня Галіна Андрэеўна, што пражывае ў Барысаве, некалькі незнаёмых хлопцаў дапамаглі ёй.

«Хлопцы спыталіся, ці трэба дапамагчы чымсьці, - распавядае Галіна Андрэеўна. - А я так хварэла пасьля Сашынай пасадкі, зусім сіл няма: двор не прыбраны, агарод ўвесь травой зарос. Адну толькі градку і засеяла. Кажу, калі хочаце дапамагчы - прыбярыце двор, у агародзе, можа, што зробіце».

Хлопцы прывялі ў парадак двор, ускапалі агарод, скасілі траву. “Я нават не ведаю, хто гэтыя хлопцы,

- дзівіцца Галіна Малчанава. - Дома ў нас яны раней не бывалі ... Можа, Сашыны знаёмыя, а можа, і не. Абяцалі зноў прыйсці дапамагчы», паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

2 сакавіка 2011 года cуддзя Тацяна Чаркас з суда Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіла Аляксандру Малчанаву за Плошчу 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандар Малчанаў цяпер адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі. Часам абнаўляюцца запісы ў ягоным жывым журнале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?