XI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі адбудзецца ў Маладзечне,

паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі. 2 чэрвеня пад старшынствам кіраўніка міністэрства Паўла Латушкі прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні гэтага мерапрыемства.

Фэст мае адбыцца ў жніўні, але дакладная дата яго правядзення пакуль не аб`яўлена.

Арганізатарамі фестывалю з`яўляюцца Міністэрства культуры, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

Мэта фестывалю — папулярызацыя сярод шырокіх колаў насельніцтва нацыянальных каштоўнасцей, беларускай музыкі, паэзіі і мовы. Ён накіраваны на пашырэнне цікавасці да новых твораў сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў, а таксама на пошук таленавітых выканаўцаў.

Традыцыйна Фестывалі нацыянальнай песні і паэзіі праходзілі ў Маладзечне ў пачатку чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?