fff.fr

fff.fr

Абаронца «Барселоны» Эрык Абідаль, які ў сярэдзіне сакавіка перанёс аперацыю па выдаленні пухліны ў печані, выйдзе на поле ў стартавым складзе на матч кваліфікацыйнага раунда Еўра-2012 супраць зборнай Беларусі, паведамляе francefootball.fr.

Патрыс Эўра застанецца на лаўцы запасных.

У ходзе закрытага пасяджэння, на якім разбіраліся тактычныя дзеянні французаў на сённяшнюю гульню, французскай прэсе стаў вядомы магчымы склад гасцей на сённяшні матч: Л’ёрыс, Санья, Рамі, Сахо, Абідаль, Дыара, Дыабі, Рыберы, Насры, Малуда, Бензема.

Матч Беларусь — Францыя пачнецца ў 21:45. Стадыён «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?