Пасол Украіны ў Беларусі выступіў з жорсткай крытыкай афіцыйнага Мінска — у эфіры украінскага тэлеканала ТВі Раман Бяссмертны назваў разгон акцыі 19 снежня мінулага года беспрэцэдэнтным для еўрапейскіх краінаў, а таксама узгадаў апошнія словы людзей, асуджаных за удзел у маніфестацыі.

Паводле Рамана Бяссмертнага, на лаве падсудных апынуліся не правакатары, а мірныя удзельнікі акцыі, збітыя беларускім спецназам. Па меркаванні украінскага амбасадара, менавіта гэтыя падзеі прывялі да моцнага эканамічнага крызісу.

— У Беларусі адбыліся рэчы, якія ў Еўропе у прынцыпе адбывацца не могуць. Гэта супярэчыць не толькі філасофіі еўрапейцаў, але і усім дасягненням і іх цывілізаванасці. 19 снежня мінулага году людзей, што сабраліся, проста пабілі, і сёння увесь свет задае пытанне: за што іх білі? Потым іх судзілі і цяпер 46 асобаў асуджаныя на розныя тэрміны. За што яны сёння адбываюць гэтае пакаранне? Бо і Канстытуцыя і заканадаўства даюць ім права адстойваць сваю пазіцыю.

Амбасадар Украіны таксама звярнуў увагу на велічэзны на дадзены момант памер знешняй пазыкі Беларусі, якіз кожным днём працягвае узрастаць. Паводле Рамана Бяссмертнага, такое развіццё сітуацыі справакавала ні што іншае, як разгон 19 снежня, у выніку чаго ў розуме многіх беларусаў пасяліўся страх, які быў падмацаваны немагчымасцю выканання перадвыбарчых абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?