У Рэдакцыю трапіла копія ліста «Пра абмежаванні па продажы нафтапрадуктаў на АЗС», разасланага сёння кіраўніцтвам РУП ВА «Беларуснафта» па ўсіх філіялах.
У ім патрабуецца з 3 чэрвеня 2011 года, «у сувязі з надзвычай нізкімі астаткамі нафтапрадуктаў на складах захоўвання», увесці абмежаванні на продаж паліва за наяўны разлік. Тое, што нафтапрадуктаў засталося мала, тлумачыцца «ажыятажным попытам насельніцтва».
Нормы ўсталёўваюцца наступныя:
25 літраў паліва ў бак для легкавіка і 100 літраў — для грузавіка.
У лісце, падпісаным намеснікам гендырэктара «Беларуснафты»
Некаторыя прыватныя сеткі заправак зусім перасталі запраўляць за наяўныя. У прыватнасці, агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што спыніў продаж паліва фізічным асобам нават гігант «Лукойл».
Як у Мінску, так і ў рэгіёнах каля дзейных заправак выцягнуліся доўгія чэргі.