Віцебскага актывіста, прадстаўніка віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандра Кузняцова выклікаюць на камісію за парушэнне правілаў паркоўкі. Супрацоўнікам ДАІ не спадабалася, што за лабавым шклом прычэплена бел-чырвона-белая стужка і значок «Жыве Беларусь!» Параіўшыся з начальствам, прадстаўнікі ДАІ заявілі, што за такое аштрафаваць не могуць, але пакараюць за іншае — за паркоўку ў «зялёнай зоне».

Сваю машыну Аляксандр Кузняцоў звычайна пакідае ў двары дома, дзе жыве, і дагэтуль прэтэнзій да яго не было: «1 чэрвеня я падаў у Кастрычніцкую раённую адміністрацыю заяўку на правядзенне пікету, мэта якога — пратэст супраць абясцэньвання беларускіх грошай, падвышэння коштаў ды патрабванне адстаўкі ўрада, які не можа вывесці Беларусь з крызыснага стану. Калі я вяртаўся, у двары мяне чакалі міліцыянты-спецназаўцы. Яны паглядзелі маю машыну і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Доўга разглядалі цацку, якая ў мяне вісіць — на ёй прышпілены значок і бел-чырвона-белая стужка. Потым тэлефанавалі кудысці і раіліся, ці можна гэта кваліфікаваць як нейкае парушэнне. Аказалася, што не. Тады сказалі, што я парушаю правілы паркоўкі».

Аляксандр Кузняцоў атрымаў выклік на камісію ў ДАІ, ён мусіць з’явіцца туды 20 чэрвеня. Актывісту пагражае штраф.

Цяпер ён чакае адказу з раённай адміністрацыі наконт пікету. Арганізатары хочуць зладзіць яго 16 чэрвеня каля Летняга амфітэатру. Спадар Кузняцоў лічыць, што праблемы з ДАІ і зварот да ўладаў наконт пікету непасрэдна звязаныя паміж сабой — бо незвычайная ўвага да яго транспартнага сродку праявілася якраз пасля падачы заявы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру