«Белнафтахім» з 7 чэрвеня павышае рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на беларускіх АЗС. Адпаведны загад канцэрна быў даведзены ўвечары 6 чэрвеня да аператараў сетак АЗС.

З 0.00 цана дызельнага паліва склала 5100 рублёў за літр (павелічэнне кошту на 30,8%), бензіну А92 — 5100 рублёў за літр (на 29,1%), А95 — 5800 рублёў за літр (на 33,3%), А80 — 4950 рублёў за літр (на 28,6%).

Гэта ўжо чацвёртае павышэнне ў бягучым годзе і другое за апошнія два тыдні: з 24 мая рознічныя кошты на нафтапрадукты былі падвышаныя на 16–24%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?