З 7 па 10 чэрвеня ў рамках Дзён культуры Швецыі ў кінатэатры «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13) пройдзе Фестываль шведскага кіно.

7 чэрвеня

«Дзяўчынка»

Меладрама. 2009 г. 96 хв. Рэжысёр Фрэдрык Эдфельт.

На адным хутары 10-гадовая дзяўчынка (Бланка Энгстром) робіць першыя крокі з дзяцінства ў свет дарослых. Калі бацькі ад’язджаюць працаваць у Афрыку па дабрачынным праекце, яна бавіць лета ў сваёй багемнай цётухны. Але на цётку нельга разлічваць, таму калі яна выпраўляецца ў вандроўку пад ветразем з чарговым знаёмцам, дзяўчынка вырашае паклапаціцца пра сябе сама. Тут пачынаецца трагічнае і поўнае гумару падарожжа, якое рыхтуе ёй шмат выпрабаванняў. Праз сваіх суседзяў і выпадковых сустрэчных яна адкрывае для сябе абсурдны і жорсткі свет дарослых. Губляючы сувязь з рэчаіснасцю, яна ўсё больш і больш дыстанцыюецца ад знешняга свету, але ўсё ж знаходзіць выратаванне ў сваім уласным свеце — свеце кніжак, летуценняў, малюнкаў і эксперыментаў.

8 чэрвеня

«Падпарадкаванне»

Дакументальны фільм. 2010 г. 87 хв. Рэжысёр Стэфан Ярл.

«Трыццаць год таму я пачаў здымаць дакументальную стужку, якую тады планаваў назваць “Помста прыроды” (Naturens hämnd) і якая расказвала пра тое, як людзі маніпулююць прыродай і як прырода наносіць удар у адказ. З таго дня я мэтанакіравана збіраў матэрыял для новай стужкі на гэтую самую тэму, аднак значна большую за “Помсту прыроды, частка 2”. “Падпарадкаванне” — гэта дакументальны фільм пра “хімічнае грамадства” — грамадства, якое мы будуем, пачынаючы з Другой сусветнай вайны.Тады чалавецтва выкарыстоўвала 1 мільёнаў тон хімікатаў штогод, а на сённяшні дзень лічба складае 500 мільёнаў тон. Хімічная прамысловасць развіваецца самымі хуткімі тэмпамі ў свеце. Гэты фільм пра 100 000 хімічных рэчываў, якімі мы карыстаемся штодня, пра тое, для чаго яны служаць і што яны робяць з намі і нашым здароўем. Я не маю на ўвазе харчовыя дадаткі — я кажу пра тыя хімічныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на нас у штодзённым асяроддзі: вадкасці для паласкання (фталаты), інгібітары гарэння (PBDE), павярхоўна-актыўныя рэчывы (PFOS, PFOA) і г.д. Прафесар Оке Бергман са Стакгольмскага ўніверсітэта з’яўляўся маім праваднікомм на працягу ўсяго фільма: ён аналізаваў хімічны склад маёй крыві і тлумачыў, што за хімічныя рэчывы там прысутнічауюць. Як высветлілася, у маёй крыві некалькі соцень іншародных хімічных рэчываў. Не магу схаваць свой шок», — расказвае рэжысёр фільма Стэфан Ярл.

9 чэрвеня

«Добраахвотна-прымусова»

Драма. 2008 г. 98 хв. Рэжысёр Рубен Эстлунд.

Сяброўкі-школьніцы любяць гаманіць ні аб чым, выпіваць і фатаграфавацца ў кампраметуючых позах. Хлопцы таксама не супраць выпіць і паэксперыментаваць з сэксам... Малады школьны настаўнік спрабуе дапамагчы аднаму са сваіх вучняў, з якога кпіць іншы настаўнік... Некалькі пасажыраў выпадкова апынаюцца ў закладніках у кіроўцы… Добраахвотна-прымусова пераплятаюцца паміж сабой сюжэтныя лініі, аб’яднаныя агульным для ўсіх персанажаў жаданнем выйсці за межы штодзённага жыцця, парушыць забароны. Але ў рэшце рэшт, кожная з гісторый, расказаных у фільме, гаворыць пра тое, што ёсць мяжа, праз якую ўсё ж не варта пераступаць.

10 чэрвеня

«Сумнеўна»

Меладрама. 2008 г. 75 хв. Рэжысёр Марыя Блум.

Міра — крутая і незалежная жанчына, якая жыве дзеля сваёй кар’еры ў СМІ. Але аднойчы яна трапляе ў поле зроку Купідона, які падсунуў ёй не вельмі сучаснага суседа…

Стужкі будуць дэманстравацца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі. Пачатак сеансаў а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў: 10000 руб.

Глядзі яшчэ: 7 чэрвеня — дадатковы канцэрт-прэзентацыя шведска-беларускага праекта «Чара»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?