ДАІ пагражае пакараннем удзельнікам акцыі «Стоп-бензін». «Удзельнікі акцыі справакавалі заторавую сітуацыю, былі парушаны шмат якія правілы руху. Напрыклад,

кіроўцы стаялі ў першай паласе праспекта, прызначанай для руху грамадскага транспарта.
Тым самым стваралі перашкоду», — заявіла начальнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жана Трайно.

На жаль, супрацоўніца ДАІ не ведае правілаў дарожнага руху. Згодна з пунктам 124 Правілаў

«на дарогах з паласой руху для маршрутных транспартных сродкаў, абазначаных дарожнымі знакамі «Паласа для маршрутных транспартных сродкаў», «Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў», забараняюцца рух, спыненне і стаянка іншых транспартых сродкаў на гэтай паласе».

На праспекце Незалежнасці ў Мінску не ўсталяваны ніводзін з пералічаных знакаў. Ёсць толькі разметка ў выглядзе літары «А», якая кіроўцаў ні да чаго не абавязвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?