«П**му раёну — 80!»… «Ганаровы грамадзянін С**га раёна»… Але ёсць і іншы Мінск. Піша Раман Абрамчук.
Мінск такі розны... Фрысбі ля Ратушы.
Мінск такі розны... Касцёл на Кальварыі.
Мінск такі розны... Ваколіцы Пішчалаўскага замка — турмы Валадаркі.
Мінск такі розны... Мінск насоўваецца на Грушаўку.
Мінск такі розны... Плошча Незалежнасці.
Мінск такі розны...
Мінск такі розны...
Аднойчы хтосьці з нашай студэнцкай кампаніі, стаміўшыся ад краязнаўчых вылазак у гістарычныя куткі радзімы, рашуча кінуў: «На выходных едзем у Мінск!» І праз тыдзень у поўным турыстычным абмундзіраванні мы ўжо сустракаліся на кальцавой каля ст.м. Магілёўская, адкуль пачынаўся наш краязнаўчы маршрут. А хтосьці яшчэ наўмысна праехаў аўтаспынам па той жа кальцавой, дзеля адчування…
Мой Мінск — заўжды новы.
Гэта пункт, з якога пачынаюцца ўсе мае падарожжы. Тут жа яны і заканчваюцца. Памятаю, як вярнуўся ў горад
Мой Мінск — гэта адрасы сяброў,
куды можна звальвацца на галаву без асаблівага папярэджання. Адпаведна, гэта і прастора каля гэтых адрасоў — лес за Домам міласэрнасці (паводле адной з крыніц — вядомы з XVIII ст. як уласнасць Радзівілаў), вішні каля будынка БТ, абіраныя ліпеньскай ноччу, дарога ад
Мой Мінск — гэта яго закуткі.
У студэнцкі час неаднаразова рабілі вечаровыя краязнаўчыя вылазкі па родным горадзе, з папярэдняй інфармацыйнай «падгрузкай»: швэндаліся па тэрыторыі завода прыборабудаўніцтва каля ЦУМа (яго акурат «выводзілі» з горада), падымаліся на воданапорную вежу, што на праспекце Жукава (шыкоўная індустрыйная готыка пач. ХХ ст.), аглядалі сталінскія баракі ў раёне вул. Мініна (даволі дэпрэсіўная мясцінка), ад дахаў да падземных казематаў абышлі манастыр Бернардынцаў (адразу пасля выезду вайсковай часткі). Потым пра ўсё расказвалі сябрам, вадзілі іх. Тыя — сваім сябрам…
Нядаўна з акна тралейбуса ўгледзеў старыя завадскія будынкі, відавочна ХІХ ст., на беразе Свіслачы каля Чэрвенкі. Паводле легенды — належалі графу Любанскаму, уладальніку Лошыцы. Як бачу, у гэтым горадзе яшчэ ёсць куды завітаць.
Мой Мінск — гэта мой Мінск.
Памятаю, падчас адной з вылазак заўважылі ў адноўленым будынку ХІХ ст. у гістарычным цэнтры пластыкавыя вокны. Хтосьці з нас кідае: «Слухайце, як гэта мы дапусцілі?.." Паступова прыйшло разуменне, што мы самі адказваем за тое, у якім горадзе нам жыць. Як за ўласны дом. На гэтым адчуванні грунтаваўся мой удзел у кампаніі супраць будаўніцтва высотак у цэнтры, за захаванне казачных дамкоў аўтапарка № 1 на Маякоўскага (хто мне пакажа цяпер, дзе гэтае месца? Тым, хто прыедзе на хакейны чэмпіянат у 2014 г., будзе ікацца на гэтым адрэзку вуліцы, бо вуліцу пашыралі дзеля іх).
Але як правіла, змаганне не прыносіла плёну. «Ну, хоць будзе вопыт». Але вопыту ўжо было зашмат, як і расчараванняў. Унутры закіпала «ярость благородная». Мне сталі зразумелымі і блізкімі рэвалюцыянеры 1917 г. Выходзіла, што не «непавага беларусаў да сваёй гістарычнай спадчыны», а старое як свет буржуйскае безгустоўе, шкурнасць і пасрэднасць вырашаюць, у якім горадзе мы будзем жыць. Мой Мінск — ён драматычны.
Мой Мінск — гэта ўсе яго «мінусы»,
крыніца маёй незадаволенасці. Чаму веласцежка ў горадзе —
Так з’яўляюцца беларускамоўныя садкі ў Сухараве, нефармальны творчы клуб у прыватным сектары ў Грушаўцы (правобраз будучых мінскіх «Тахелесаў» і «Зарачанскіх рэспублік»). Так узнікае ініцыятыва правесці Дзень вулічных музыкаў у Мінску па прыкладзе аналагічнага фестывалю ў Вільні. Гэта — пульс горада. Добра, што яго яшчэ можна намацаць.
Мой Мінск — гэта яго святы.
Паводле старой добрай традыцыі ўжо за некалькі дзён да
З гэтай прычыны я ўсімі спосабамі стараюся застацца ў горадзе на Ноч музеяў. Прыемна бачыць людзей, якія прыходзяць на свята на ўласнае жаданне. Прыемна бачыць музеі, што змагаюцца за гледача. Прыемна бачыць натоўпы людзей з добрым настроем, не абумоўленым
Мой Мінск — гэта яго раёны.
Не, я кажу не пра Савецкі-
Але я адрозніваю Уручча, з яго разнастайнасцю спальнай архітэктуры і лясочкамі побач, з шыкоўным праспектам, што сваімі агнямі разразае раён надвое. Мяне вабіць Сляпянка з яе лясамі ў цэнтры горада, сядзібай Ваньковічаў на ўскрайку і вадаспадамі
Пачуццё замілавання, не іначай, у мяне выклікаюць прыватныя сектары каля Севастопальскага парку ды і ў іншых раёнах. І мяне прыгнятае, што ўсё большая армія
Ясна, што тут справа ў нашай беднасці, жаданні зэканоміць. Але дзесьці тут замяшалася і беднасць душэўная. Узгадаем назвы прыпынкаў у сумнавядомай Малінаўцы: «Школа», «Стадыён», «Магазін»… «Пустата». Пустата ў назвах, пустата ў сэрцах і памяці. І хто мне скажа, якое дачыненне мае Сяргей Ясенін да вуліцы, якая не натхняе на напісанне вершаў?.. Атмасфера ўплывае на людзей, якія таксама робяцца ўсё болей безаблічнымі і панурымі. Але як прарыў у гэтай шэрай бессэнсоўнасці — акардэаніст, што нязмушана выдае якіясьці мелодыі на скрыжаванні
Таксама мне даспадобы Ульянаўская з дахамі дамкоў амаль як у Стакгольме, парк Горкага з яго мосцікамі і амаль
Дарэчы,
Мой Мінск — гэта і яго пахі.
Пахі вугалю каля чыгункі і прыватных сектароў, пахі каля хлебазаводаў. Але на Кісялёва акрамя хлебазаводу — яшчэ і «Аліварыя». Вечарам, асабліва пасля дажджу, тут можна патануць у чароўным водары. Іншы «духмяны» маршрут — вечарком па Кастрычніцкай. На ёй знаходзіцца знакаміты «Крышталь». А сама вулачка вечарам — ідэальнае месца для здымак «Кашмараў на вуліцы Вязаў». Тут проста няма а-
А яшчэ мой Мінск — гэта і пах асфальту пасля летняга дажджу, гэта і удушлівы СО2 на Нямізе ў гадзіну пік (калі нарэшце мінчукі перасядуць на ровары?), і пахі з трубаў каля Маторнага на Радыяльнай (усіх аматараў індустрыяльных пейзажаў — запрашаю!)…
Але я пачынаў з
Мой Мінск — гэта мае кавярні.
Я заўважыў устойлівую заканамернасць: ледзь не палова знаёмых хоць калісьці выказвалі намер: зараблю грошы — абавязкова адчыню ўласную кавярню. Маленькую і ўтульную, дзе можна будзе сустракацца як дома. Дзіўным чынам такое жаданне нараджалася пасля паездак у Вільню або польскія гарады.
Але прызнаем, сёння ў Мінску паступова з’яўляюцца такія кавярні (напэўна, хтосьці з маіх сяброў
Мой Мінск — гэта і мае паркі.
Колькасць паркаў, іх тэрыторыя, — паказчык таго, наколькі жыццялюбныя людзі жывуць у горадзе, колькі прасторы яны змаглі аддаць пад жыццёвае задавальненне, на шкоду пляцоўкам пад «новы элітны раёнчык». Ды не толькі пад задавальненне. Нябачныя алеі Чалюскінацаў, аддаленыя пагоркі парка Горкага, зацішныя паляны Дружбы народаў, заблытаныя сцежкі на Камсамольскім, — колькі ўсяго абдумана, вырашана, развязана з іх дапамогай!..
Мой Мінск — гэта ўспаміны.
Бывае, ідзеш з якімсьці знаёмым, расказваеш пра горад і не можаш спыніцца ад мноства асацыяцый з падзеямі ўласнага жыцця. Надта шмат мясцінаў у ім ужо неяк «асвоена». Вось з гэтага спуску на Інтэрнацыянальнай гойсалі на скейце, калі машын ужо не было, вось з гэтых дрэваў кідаліся каштанамі ў мінакоў, вось тут ледзь не пабіліся з нейкай кампаніяй праз чаргу ў
Культура, паводле адной з тэорый, — гэта тое, што асвоена, спазнана чалавекам на ўласным досведзе. Калі даслоўна з лаціны — гэта «апрацоўка зямлі». І кожны чалавек, зразумела, апрацоўвае «зямлю»
Мой Мінск — гэта Менск.
Гэта тое, што ўсе мы, пачынаючы ад
Такім чынам узнікае ўласна наш, беларускі Менск. Бо, напрыклад, палякам не трэба адкрываць свой Мінск, ён у іх,
Адзін з прыкладаў — Лявон Вольскі, які сваёй песняй раздвоіў нашу свядомасць. Дакладней, паказаў, як яна раздвоеная:
Мы жывем адначасова у двух гарадах
Падваенне асобы зрывае нам дах
Дык няўжо нам ніколі не склеіць, не сшыць
Менск і Мінск — дзве паловы сталічнай душы?
У нас сапраўды два родныя гарады: адзін — горад нашай мары, з кавярнямі, асяродкамі нефармальнай культуры, адноўленым гістарычным цэнтрам, веласцежкамі…
А па Менску прыемна шпацыраваць
Дробных крамак вітрыны утульна гараць
Там гатычныя вежы касцёлаў старых
Там дахоўка і брук, і двары і муры…
А другі — які пастаянна насоўваецца, наступае, з агрэсіяй і бяздушнасцю, на гэтую мару, на тое, што ўжо ўдалося рэалізаваць:
А у Мінску прапіска і гарвыканкам,
І лядовы палац, і бетонны паркан…
Але гэта — адзін горад, і яго можна толькі прыняць такім, які ён ёсць. Калі прыняць гэты горад, з яго «Калектарнай і Базіснай», недарэчным дзвюхмоўем і іншымі «радасцямі», горад стане сваім. І з гэтым ужо можна штосьці рабіць, можна пракладаць далейшы шлях. Уласным спосабам.