З паведамляенняў СМІ мы, бабруйскія жыхары, даведаліся, што Міністэрства інфармацыі даслала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазоўны ліст аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».
Мы — даўнія чытачы гэтых выданняў. Спроба закрыць гэтыя СМІ груба парушае нашы канстытуцыйныя правы — у прыватнасці, права на атрыманне, захаванне і пашырэнне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Лічым, што такія дзеянні Міністэрства інфармацыі замахваюцца на гарантаваныя Канстытуцыяй РБ свабоду меркаванняў, перакананняў і права на іх свабоднае выказванне.
Просім Міністэрства інфармацыі адазваць пазовы пра спыненне выпуску газет «Народная Воля» і «Наша Ніва». Адказ на зварот просім даць у парадку і ў тэрміны згодна з законам «Аб зваротах грамадзян».
Бузінаеў
Драпеза І.Л.
Шобін
Серафімовіч





