«Хай Някляеў раскажа, чаму схаваўся пад коўдрай у бальніцы 19 снежня? Тыя хоць людзей на штурм павялі, а дзе ты быў? А сёння ён прыходзіць да топаючых, вершыкі пачытвае», — грымеў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама чарговы раз пераконваў у тым, што сапраўды выйграў выбары. «Сёння ніхто не ставіць пад сумнеў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто не ставіць пытанне аб легітымнасці».

Ён таксама намякнуў, што гатовы разглядаць пытанне пра вызваленне палітвязняў: «Ды не будзем мы іх у гэтай турме трымаць. Вельмі дорага». «Занадта гэта вялікі гонар для іх — апаганьваць турмы, там дастойныя людзі сядзяць».

Ён сказаў, што гэта можа адбыцца, калі пра тое папросіць міністр замежных справаў або грамадскасць, у прыватнасці, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пры гэтым ён сказаў, што ў нас «не 180», «у нас жа толькі тры чалавекі асуджаныя: Саннікаў, Ус і Статкевіч».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?