Цяпер карыстальнікі «Вконтакте» могуць сачыць за загалоўкамі NN.BY, чытаць і каментаваць упадабанае, не пакідаючы сваёй сацыяльнай сеткі.

Планку 1000 падпісчыкаў старонка NN.BY ВКонтакте пераадолела каля 16.50 нядзелі 19 чэрвеня. Гэта значыць, што

1000 падпісчыкаў сабрала за 20 гадзін пасля свайго старту.

За гэтыя 20 гадзін зафіксавана каля 14 тысяч пераходаў на сайт NN.BY са спасылак у Вконтакте.

1000-м падпісчыкам стаў 24-гадовыафіцэр-вайсковец з аднаго з рэгіянальных гарадоў Беларусі.
Гэта паказальна: статыстыка дае, што 58% падпісчыкаў NN.BY Вконтакте — гэта маладыя людзі да 24 гадоў.

Таксама «Наша Ніва» мае сваю старонку ў «Фэйсбуку» і аж дзве — у «Твітары»: афіцыйную і неафіцыйную, якую стварыў невядомы нам герой, заняўшы панадны нам адрас.

Дарэчы, Вконтакте i Facebook маюць і беларускамоўны iнтэрфейс.

Ёсць НН, само сабой, і ў ЖЖ.

Можна правесці першы аналіз аўдыторыі, якая гатова сачыць за намі Вконтакте. 44% падпісчыкаў — з Мінска. На другім месцы — другі па памеры горад краіны, Гомель, на трэцім — Гродна. Пасля ідуць Брэст, Віцебск, Магілёў. Сярод неабласных цэнтраў наперадзе — Баранавічы, Полацк, Маладзечна. Маем таксама досыць чытачоў у Піцеры і Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?