Гульня ў Орхусе ў межах моладзевага Чэмпіянату Еўропы — 2011 скончылася для нашай каманды паразай з «сухім» лікам.
Беларусы дайгравалі матч удзесяцярох. Быў выдалены з поля Сяргей Мацвейчык.
Швейцарцы забілі першы гол на шостай хвіліне гульні, другі — на
Рэч у тым, што паралельна, у той самы час, адбываўся матч дзвюх іншых камандаў нашай групы. І Данія прайграла Ісландыі 3:1. Цяпер
агульны залік выглядае наступным чынам: Швейцарыя — 9 балаў, Беларусь, Данія і Ісландыя — па 3 балы. Але па дадатковых паказніках наша каманда трапляе на другое месца ў групе і выходзіць у паўфінал чэмпіяната.Пашанцавала! Але можа пашанцаваць і яшчэ больш:
калі заўтра Англія пераможа Чэхію, беларуская зборная ўпершыню ў гісторыю трапіць на Алімпіяду.Рэч у тым, што англічане — гаспадары Алімпіяды, і маюць аўтаматычную пуцёўку на яе.
У выпадку ж перамогі чэхаў беларусам неабходна будзе перамагаць або ў паўфінале, або ў матчы за трэцяе месца, каб атрымаць пуцёўку ў Лондан.
0
0
0
0
0
0