У чарзе на мяжы машыны чакаюць па 30 гадзінаў
На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся велізарныя заторы.
На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся велізарныя заторы.
Тым часам, людзі стаяць на мяжы суткамі.
«Чарга легкавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы расцягнулася на некалькі кіламетраў, — кажа жанчына, якая стаіць у чарзе каля памежнага пункту Меднікі — Каменны Лог. — Чарга расцягнулася з літоўскага боку, а затрымліваюць беларускія памежнікі. Я схадзіла туды і паглядзела. На беларускім пункце працуе толькі 4 чалавекі, два чалавекі з пашпартамі і два з машынамі, прапускаюць вельмі марудна, па 2–3 аўтамабілі за гадзіну. Мы стаім у чарзе ўжо 30 гадзін, а ад нас да мяжы 128 машын», — расказала яна.
Паводле радыё «Свабода»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ