У цэнтры Наваполацка 19 чэрвеня каля 17 гадзін былі затрыманыя тры актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Яны збіраліся ўзяць удзел у маршы нязгодных з нагоды шасці месяцаў з дня прэзідэнцкіх выбараў.

Супрацоўнікі сілавых ведамстваў затрымалі Алега Крайко, які ўзначальваў мясцовы аргкамітэт БХД, Ілью Багданава і Андрэя Дуброўскага, паведамляе прэс-служба аргкамітэта.

Днём раней у горадзе быў затрыманы Яўген Канстанцінаў — прадстаўнік каманды кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах-2010 Андрэя Саннікава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?