Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў не лічыць распад Савецкага Саюза найбольшай геапалітычнай катастрофай XX стагоддзя, у адрозненне ад прэм’ера Уладзіміра Пуціна, які выказаў такое меркаванне некалькі гадоў таму.

«Я так не лічу, я ўжо казаў пра гэта, я так не лічу. Гэта сапраўды было вельмі драматычная, вельмі цяжкая падзея, я яе выдатна памятаю, таму што я ўжо быў дарослы хлопчык, мне было 26 гадоў…

Лічыць гэта (распад СССР) галоўнай геапалітычнай катастрофай я не магу, таму што была Другая сусветная вайна, падчас якой загінула 30 млн грамадзян нашай краіны, была Грамадзянская вайна, вельмі страшная, падчас якой загінулі мільёны нашых грамадзян»,
— сказаў Мядзведзеў у інтэрв’ю выданню Financial Times.

Ён адзначыў, што распад Савецкага Саюза адбыўся практычна бяскроўна.

Мядзведзеў задаволены тым, як развівалася гэтыя 20 гадоў краіна. «Я лічу, што ў гэтым сэнсе пакаленне людзей, якое, умоўна кажучы, памятае Брэжнева і якое вучылася за Гарбачовым ці пазней і жыве цяпер, гэта, можа быць, самае шчаслівае пакаленне нашых людзей. Чаму? Таму што ў нас ёсць магчымасць параўнаць, што было ў ранейшыя эпохі, за ранейшым палітычным ладам, і што ёсць сёння. А гэта самая галоўная чалавечая ўласцівасць — супастаўляць і параўноўваць», — цытуе прэзідэнта Расіі РИА «Новости».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?