Прэзід
энт ЗША Барак Абама заявіў, што не разлічвае на тое, што стане бацькам трэці раз.
«Вы так пытаецеся, быццам гэта маё будзе рашэнне, — сказаў ён у інтэрв’ю тэлекампаніі ABC, прымеркаваным да Дня бацькаў, які адзначаецца ў ЗША ў гэтую нядзелю. — Насамрэч гэта зусім не маё рашэнне».
«Як мне сказала мая жонка Мішэль, гэта не мне даводзіцца насіць у сабе будучае дзіця», — панаракаў прэзідэнт ЗША.
«Яна лічыць, што мы ўжо закрылі гэтую тэму», — сказаў Абама.
У Барака і Мішэль Абамы ўжо ёсць дзве дачкі: Малія, якая нарадзілася ў 1998 годзе, і Саша, якая нарадзілася ў 2001 годзе.





