На чарговай сесіі рады ЕС у Люксембургу, якая пройдзе 20 чэрвеня і будзе прысвечана знешняй палітыцы, чакаецца прыняцце заключэння па Беларусі. Старшыняваць на сесіі будзе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Як паведаміў 17 чэрвеня брусельскі сайт EUobserver, Рада ЕС можа забараніць прадпрыемствам беларускага бізнесмена Уладзіміра Пефціева, блізкага да Аляксандра Лукашэнкі, весці бізнес на тэрыторыі Еўрасаюза. «Такі захад распрацаваны з мэтай пакараць беларускага кіраўніка за арышт апазіцыйных актывістаў і рэпарцёраў, але не нанесці шкоду эканоміцы краіны», — зазначаў ЕUobserver.

Апрача таго, паводле інфармацыі сайта, міністры плануюць апублікаваць камюніке з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць карэспандэнтаў польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута. У іншым выпадку Беларусь не зможа разлічваць на новыя крэдыты, а эканамічныя абмежаванні могуць закрануць такія кампаніі, як «Белнафтахім» і «Беларуськалій».

Рашэнне Рады ЕС стане вядома ў другой палове дня. Паводле вынікаў пасяджэння савета запланавана прэс-канферэнцыя.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?