Еўрапейскія міністры фінансаў не змаглі дамовіцца аб выдзяленні Грэцыі 12 млрд еўра, без якіх дзяржаве пагражае дэфолт. Рашэнне адкладзенае да ліпеня.
Рынкі і еўра падаюць пасля дрэнных навін.

На нядзельнай сустрэчы, якая доўжылася 7 гадзін, вылучэнне першага траншу крэдыту ў 12 млрд еўра (з агульнай сумы ў 110 млрд еўра) так і не было ўхваленае. Каб атрымаць грошы, Грэцыя павінна зрабіць рэальныя крокі да выканання ўмоваў атрымання крэдыту. «Мы нагадалі Афінам, што да канца гэтага месяца яны павінныя пераканаць нас, што выканалі ўсе узятыя на сябе абавязанні», — заявіў прэм’ер-міністр Люксембурга Жан-Клод Юнкер, які старшыняваў на сустрэчы.

Галоўная з умоваў атрымання крэдыту — скарачэнне выдаткаў бюджэту на 28 млрд еўра — выклікала бурныя пратэсты сярод насельніцтва, Афіны паралізавала забастоўка.

Рашэнне аб выдзяленні Грэцыі чарговага траншу адкладзенае да пачатку ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?