На сайце, на які палюе Генпракуратура, змешчаны незвычайны зварот.

Дарагія карыстальнікі!

Як вы выдатна ведаеце, мы просім вас рабіць разам з намі добрыя справы. Канкрэтней - дапамагаць хворым беларускім дзеткам, для якіх мы — практычна апошняя надзея акрыяць. Вось ужо тры тыдні мы збіраем грошы на лячэнне Арсенькі Шастапалава ад эпілепсіі. На жаль,

за першыя два тыдні мы змаглі сабраць толькі каля 2500 еўра.
Гэтага, зразумела, недастаткова. Цяпер, калі артыкул пра хваробу Арсенькі з'явіўся на сайце TUT.BY, сродкі пачалі збірацца хутчэй, але іх усё яшчэ недастаткова. У гэтай табліцы прыведзеная інфармацыя пра сабраныя сродкі на 13 чэрвеня. Яна будзе абнаўляцца.

Каб паскорыць працэс збору сродкаў, мы вырашылі правесці дабрачынны аўкцыён, паўдзельнічаць у якім можа абсалютна кожны з вас. Умовы ўдзелу простыя -

да вечара чацвярга, 23 чэрвеня, зрабіце дабрачынны перавод на разліковы рахунак у Беларусбанку (у беларускіх рублях, далярах або еўра), указаны ў артыкуле пра Арсеньку, і захавайце квітанцыю пра перавод.
Да канца тыдня мы прааналізуем банкаўскую выпіску і чалавек, які зрабіў самы вялікі перавод, .атрымае ад нас прыстаўку Nintendo Wii з гульнёй MarioKart! Прыз уключае ў сябе гульнявую кансоль чорнага колеру, падстаўку для кансолі, пульт Wii Remote MotionPlus, ахоўны кажух для пульта, АV-кабель, кантролер Nunchak, руль Wii і дыск з гульнёй MarioKart. Дадзены прыз прадстаўлены адным з нашых чытачоў з ЗША, Максімам. Як толькі мы звяжамся з пераможцам і ўпэўнімся, што ён ці яна сапраўды з'яўляецца адпраўніком плацяжу, Максім дашле пасылку на адрас пераможцы (USPS Express Mail са страхоўкай, мытныя выдаткі за кошт пераможцы). У выпадку якіх-небудзь праблем, якія могуць узнікнуць з дастаўкай прыза, я, Пётр Пятровіч, гарантую, што неадкладна куплю і адпраўлю прыстаўку пераможцу сам. Калі здарыцца так, што некалькі чалавек перавядуць аднолькавую максімальную суму, то прыстаўку атрымае той з іх, чый перавод быў зроблены раней.

Акцыя дзейнічае таксама і для юрыдычных асоб!

Але і гэта яшчэ не ўсё! Удзельнікі, якія зробяць пераводы, што зоймуць па велічыні месцы з другога па пятае, атрымаюць ад сайта prokopovi.ch футболкі з класным прынтам. Што на іх будзе - пакуль сакрэт. Таксама футболку атрымае кожны з удзельнікаў, якія зрабілі перавод на суму больш за 500 тысяч рублёў, 75 даляраў або 50 еўра. Усе футболкі і выдаткі на іх дастаўку будуць аплачаныя са сродкаў ад размяшчэння рэкламы на сайце, ніводнага рубля з сабраных падчас аўкцыёну сродкаў задзейнічана не будзе.

Гуляйце і выйгравайце з намі! Дабрачынныя аўкцыёны на prokopovi.ch - у іх перамагаюць ўсе! (Прабачце, маркетолаг унутры мяне не вытрымаў)

Калі наш першы досвед з правядзеннем такога аўкцыёну будзе паспяховым, мы абяцаем праводзіць іх на пастаяннай аснове. Заставайцеся з намі і рабіце добрыя справы!

Яшчэ раз нагадваем нумар разліковага рахунку для плацяжу і просім не зацягваць з пераводамі з-за мяжы, каб мы маглі як мага раней прааналізаваць усе плацяжы:

ААТ "Беларусбанк", філіял № 703/86 ў г. Бабруйску, вул. Ульянаўская, 49,

№ дабрачыннага рахунку ў беларускіх рублях - 000002, у далярах ЗША - 000019.

Транзітны рахунак для юрыдычных асобаў - 3819382110915, код банка 760, МФА 153801760, УНП 700189758

на імя Шастапалавай Яніны Сяргееўны для лячэння сына Шастапалава Арсенія.

Рэквізіты для пераводу сродкаў з-за мяжы ў еўра:

Банк-карэспандэнт (56: Correspondent bank)

COMMERZBANK AG, FRANKFURT AM MAIN

SWIFT: COBADEFF

Банк-атрымальнік: (57: Benefeciary bank)

JSSB BELARUSBANK

32, MYASNIKOVA STREET

MINSK 220050, BELARUS

SWIFT: AKBBBY2X

BRANCH 703 (BOBRUISK). A / C 6111000000080 COD 760

Атрымальнік (59: Beneficiary)

9780970000014

F.I.O. Shestapalava Yanina

PASSPORT KB1022838

Acc at branch # 703/86 BOBRUISK

Ваш, Пётр Пятровіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?