Карыстальніку адной з суполак «Вконтакте» Марату Абрамоўскаму з Мінска на мінулым тыдні патэлефанавалі спецслужбы. Малады чалавек збіраўся ўдзельнічаць у флэш-мобе, сабраўшы чэргі каля абменнікаў. Марату параілі не праводзіць падобную акцыю. Ён прыслухаўся, палічыўшы, што гэта не тая акцыя, з якой варта падстаўляцца і «лезці на ражон».

Аляксандра Лібера і Максіма Гайкова з Віцебска прымусова адвезлі на размову з пракурорам. Маладых людзей затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 15 чэрвеня на галоўнай плошчы горада. Лібера і яшчэ чатырох чалавек затрымалі адразу пасля пачату акцыі. Адвезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска. Аляксандра пасля даставілі ў пракуратуру.

Дэмактывіста Максіма Гайкова затрымалі супрацоўнікі КДБ: яны спынілі тралейбус, у якім ён ехаў. І таксама завезлі ў пракуратуру.

Размову пракурор вёў па чарзе. Абодвум прыпісвалася арганізацыя акцыі ў Віцебску. Ім былі прадэманстраваны раздрукоўкі іх тэлефонных размоў. Прапанавалі спыніць дзейнасць, бо справа можа набыць іншы характар. Маўляў, адказнасць прадугледжваецца крымінальная. Пасля маладых людзей адпусцілі.

Як паведамілі ў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», 11 чэрвеня пад ціскам супрацоўнікаў КДБ была выдалена суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі ў Салігорску» «Вконтакте».

13 чэрвеня прафілактычную гутарку правялі з адміністратарам групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» «Вконтакте» Максімам Чарняўскім.

«Мяне выклікалі па тэлефоне, — сказаў Максім. — Я прабыў там больш за чатыры гадзіны. Спачатку са мной доўга размаўляў адзін супрацоўнік. Ён патлумачыў мне сур’ёзнасць сітуацыі, што гэтыя штотыднёвыя сходы на плошчы — толькі падрыхтоўка да таго, каб 3 Ліпеня адбыліся сур'ёзныя падзеі. Таму цяпер і праводзяцца прафілактычныя размовы з адміністратарамі груп «Вконтакте». Патлумачылі, якая мне можа пагражаць адказнасць – паказалі чатыры ці пяць артыкулаў, пад якія я магу пайсці, калі пачнуцца масавыя беспарадкі. Распытвалі пра адміністраванне ў групе «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», у адміністратары якой я больш не ўваходжу, аб чым і паведаміў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?