Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле,знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.
Святкаванне парафіяльнага свята ў Мосары, усталяванага Апостальскай Сталіцай і Святым Айцом Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, у дзень успаміну святога Яна Хрысціцеля сёлета пройдзе па наступным раскладзе:
23 чэрвеня (чацвер). Вігілія Урачыстасці Св. Яна Хрысціцеля.
18:00 — Святая імша з казаннем.
Канферэнцыя «Адведзіны Св. Эльжбеты, Наданне імя — Ян будзе названы, Хрост у Ярдане, Вось Баранак Божы».
19:30 — малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.
24 чэрвеня (пятніца). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля
13:00 — Святая імша з казаннем.
Канферэнцыя «Напамін Іраду»(пасля св. імшы).
17:00 — Святая імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
18:00 — Святая літургія ва ўсходнім абрадзе.
Спеў хору Уніяцкай царквы з г. Віцебска і г. Полацка.
25 чэрвеня (субота)
17:00 — Малітва на ружанцы за сем’і, моладзь і дзяцей каля капліцаў.
19:00 — Святая імша з казаннем.
Канферэнцыя «Трагічны вынік танца дачкі Ірадыяды Саламеі, забойства Яна Хрысціцеля».
26 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Яна Хрысціцеля
13:00 — Урачыстая святая імша з працэсіяй па вуліцы вакол касцельнай тэрыторыі.
Спеў хору, канцэрт.





