Аднойчы хатняя гаспадыня Лідзія Міхална вырашыла зварыць боршч. Звычайны боршч, і пачаставаць суседа Міхаіла Iванавiча, ён працуе ў міністэрстве сельскай гаспадаркі міністрам. Па прадукты яна, вядома, пайшла ў бліжэйшую да працы Краму «Белая русь». Зручна закупляцца прама на плошчы Незалежнасці.

Хм… буракоў у краме не было. І морквы таксама няма. Гэта значыць наогул ніякай, нават імпартнай. У краме патлумачылі так: «затое цыбуля ёсць». І дадалі: «морква бывае, проста разабралі». Лідзія Міхална нічога не чула пра будучае падаражэнне морквы і панікаваць не стала, вырашыла:

усе хатнія гаспадыні краіны вырашылі варыць боршч.

Ох, цыбуля аказалася… з Нідэрландаў па 6.070 кіло! Але, чакайце, ёсць яшчэ цыбуля! Аей, з Егіпта — па 7.030 рублёў. Якая дурасць была перапытваць пра беларускую цыбулю. Ну, што ж, адной галандскай цыбуліны — яна танней егіпецкай — на боршч цалкам хопіць: 640 рублёў. Памяркоўна!

Госпадзе, з-за гэтай цыбулі ледзь на бульбу не забылася! Картоплі беларускай у краме не было чамусьці таксама. А была бульба з Егіпта па 7.390 рублёў. Лідзія Міхална ўзяла тры бульбіны — на боршч гэтага хопіць. Заплаціла 2.587 рублёў. Аднак! Столькі тэарэтычна каштуе кіло бульбы айчыннай.

Цяпер мяса. Ялавічына Ваўкавыскага мясакамбіната самая танная каштавала 30.070 за кіло. Прычым, менш кілаграма ўзяць не атрымаецца — мяса было… замарожанае. Для баршчу багата — падумала Лідзія Міхайлаўна. Гэта добра, што побач Радзівілаўскі. Боршч будзе выратаваны!

У радзівілаўскім ў продажы быў… бурак! І буракі гэтыя былі беларускія!!! Але па цане фантастычнай: 14.930 (!) рублёў за кіло. Тут наша хатняя гаспадыня ўспомніла, як надоечы ў «Чкалаўскім» бачыла буракі польскія па 11.320 за кіло. Яшчэ тады падумала, што гэта вельмі дорага. Але ісці ў трэцюю краму па польскі бурак — гэта нават смешна. І Лідзія Міхална ўзяла чатыры буракі, заплаціўшы за крыху менш паўкілаграма 7.107 рублёў.

О, божа, тут і морква ёсць! «Морква мытая» з Нідэрландаў каштавала 9.410 за кіло. А нямытай беларускай у радзівілаўскім не было. Дзве невялікія мытыя завесілі на 1.600 рублёў. І яшчэ галоўка часнаку кітайскага — аб беларускім нават не марым — 1.870 рублёў (за кілаграм кошт… 58.500).

Трэба прызнаць, што боршч ў Лідзіі Міхалны атрымліваўся дарагім, прытым беларускага ў ім пакуль было не шмат.

А вось пятрушка айчынная! Хатняя гаспадыня так пятрушцы ўзрадавалася, што на цану не зірнула (42900 за кг) і купіла пучок за 1716 рублёў. О, божа, ды тут і беларуская бульба прадаецца! Па 2.030 рублёў за кілаграм! Але хто ж ведаў….

Тамат айчынны заважыў на 3390 рублёў. «Амаль як даляр калісь», — падумала пра сябе Лідзія Міхална і пайшла ў мясны аддзел. Прыхапіўшы па дарозе маааленькі пучок зялёнай цыбулі, гуляць так гуляць. Два пёрцы пацягнулі на… 1831 рублёў (28.600 за кіло).

Мясны аддзел Лідзію Міхалну крыху збянтэжыў, так. Ялавічына па 16.980, але такога выгляду, хм…. Быў яшчэ курыны супавы набор па 4.414 рублёў. Але ці ацэніць смак такога баршчу чалавек, які працуе міністрам? Так, і не забыцца заправу «Для баршчу», трэба 1.490 рублёў.

Усё, зараз дадому варыць….

Дома Лідзія Міхална разгледзела чэк.

Боршч атрымаўся наварысты: 39.210 руб. На бюджэт пражытачнага мінімуму можна зварыць 8 рондаляў такога баршчу!
Добра, з курыным супавым наборам выйдзе аж 15 рондаляў!

Над баршчом працавалі: Нідэрланды, Кітай, Польшча, Егіпет і Беларусь усёй сваёй сельскай гаспадаркай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?