Супернікам барысаўскага БАТЭ ў2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў будзе чэмпіён Паўночнай Ірландыі «Лінфілд». Лёсаванне прайшло сёння ў швейцарскім Ньёне.
Матчы адбудуцца 12–13 і 19–20 ліпеня. Першы матч барысаўскі клуб правядзе ў гасцях.
Клуб «Лінфілд» (Белфаст) заснаваны ў 1886 г.,
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка ў інтэрв’ю афіцыйнаму сайту клуба заявіў, што спакойна ўспрыняў вынікі лёсавання:
«Першапачаткова, калі яшчэ не адбылося падзелу па групах, не вельмі хацелася сустрэцца з прадстаўнікамі былых паўднёвых рэспублік Савецкага Саюза — Азербайджана, Арменіі, таго ж Казахстана. Калі выбар звузіўся да шасці варыянтаў, то я не бачыў прынцыповай розніцы, з кім гуляць. Усе каманды добрыя, але ніхто з агульнага шэрагу не вылучаўся. Адзінае, нам лягчэй было б сабраць інфармацыю па «Флоры» і «Сконта». З «Лінфілдам» у гэтым плане больш складана. (…) Зыходзячы з нашага вопыту, ведаю, што загадзя цешыцца ці засмучацца нельга. Калісьці нам выпадалі «Андэрлехт» і «Леўскі», прайсці якія, як многія лічылі, для БАТЭ маларэальна. З іншага боку, варта памятаць і пра «Вентспілс», калі нам прадказвалі даволі лёгкае жыццё, але здарылася
***
З клубамі з Паўночнай Ірландыі беларускія клубы перасякаліся двойчы.
У 2002 г. у
У 2003 г. у Кубку Інтэртота ў
***
ФК «Мінск» у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы згуляе з азербайджанскім «Алімпікам» (АЗАЛ),за які гуляў і быў выгнаны Генадзь Блізнюк.
Матчы пройдуць 30 чэрвеня і 7 ліпеня. Першы матч адбудзецца ў Мінску.
Пераможца ў наступным раўндзе сустрэнецца з турэцкім «Газіантэпспорам».
Салігорскі «Шахцёр» стартуе з2-га раўнду ЛЕ. Яго супернікам будзе латвійскі «Вентспілс»,
што два гады таму выбіў БАТЭ з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Латвійскі клуб трэніруе беларускі спецыяліст Сяргей Падпалы.
Матчы пройдуць 15 і 22 ліпеня.





