У маі карыстальнікі сеткі мабільнай сувязі Life:) былі заклапочаныя тым, што праз інтэрнэт ад аператара немагчыма зайсці на папулярныя сайты«Хартыя-97» і prokopovi.ch.
Прычым, зайсці на рэсурсы нельга было, як з мабільніка, так і пры дапамозе
Карыстальнікі Life:) звярталіся ў кампанію з пісьмовымі зваротамі з просьбай даць адказ, чаму блакуецца доступ да гэтых рэсурсаў. На мінулым тыдні адказ прыйшоў салігорцу Аляксею Валабуеву.
За подпісам начальніка ўпраўлення абаненцкага абслугоўвання спн. Чайкоўскай паведамлялася, што ЗАТ «Бест» не абмяжоўвае доступ да сайтаў. Адказ быў на беларускай мове.
Сапраўды, цяпер карыстальнікі Life:) бесперашкодна могуць заходзіць, як на «Хартыю», так і на «Пракаповіча».





