Беларусь пакуль не ставіць сваёй мэтай усталяваць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам, заявіў 20 чэрвеня напрэс-канферэнцыі ў Маскве беларускі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.
«У нашыя адносіны з Еўрасаюзам мэта бязвізавага перамяшчэння ў двухбаковым парадку пакуль не ўключана, — цытуе Мартынава „РІА Навіны“. — Мы зараз канцэнтруемся на тэме малога прыгранічнага руху».
Міністр адзначыў, што ў пытанні «малога прымежнага руху дасягнуты прагрэс», дадаўшы, што «ў Беларусі падпісаныя пагадненні з усімі суседзямі —
У краіне, па словах кіраўніка МЗС, ідзе вялікая тэхнічная работа па рэалізацыі гэтых пагадненняў на практыцы. Мартынаў згадаў аб выдачы спецыяльных карт для прыгранічнага насельніцтва
Малы прыгранічны рух, на яго думку, значна зменіць жыццё прыкладна мільёна чалавек па розныя бакі межаў.
Нагадаем, у канцы мая старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў, што Беларусь тэхнічна будзе гатовая да пачатку малога прыгранічнага руху з Літвой і Латвіяй пасля 1 ліпеня.
Ён удакладніў, што непасрэдна малы прыгранічны рух пачнецца праз 30 дзён пасля абмену міністэрствамі замежных справаў нотамі аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур па ўступленню ў сілу адпаведных пагадненняў. Рачкоўскі адзначыў, што ў першую чаргу гаворка ідзе аб увядзенні малога прыгранічнага руху з Літвой і Латвіяй. Паводле яго словаў, з Польшчай, з якой у Беларусі таксама ёсць пагадненне аб спрошчаным парадку перамяшчэння грамадзян праз граніцу, «рашэнне пытання тармозіцца».
Праект малога прыгранічнага руху мае на ўвазе, што жыхары сумежных краін, якія пражываюць у





