Трэцяй кампаніяй сталі «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба.
Дзмітрый Лукашэнка.
Міністры замежных справаў краінаў Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу пашырылі санкцыі супраць лукашэнкаўцаў. Яны замарозілі рахункі «трох кампаній, звязаных з рэжымам».
Гэтае рашэнне прынятае з мэтай узмацнення фінансавага ціску на беларускія ўлады, каб вымусіць іх спыніць рэпрэсіі і нармалізаваць адносіны з ЕС. Вырашана таксама дадаць у спіс
Такім чынам, еўрапейскія санкцыі ўпершыню закрануць бізнэс: пад іх дзеянне падпадае набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Уладзімір Пефціеў і ягоная фірма «Белтэхэкспарт» (гандаль зброяй), а таксама маркетынгавая фірма
Сузаснавальнікам
З першых паведамленняў інфармацыйных агенцтваў было цяжка зразумець, якая трэцяя кампанія падпала пад санкцыі. Пасля высветлілася, што гэта фірма «БТ Тэлекамунікацыі» — генеральны спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба. А зусім не РУП «Белтэлекам» — нацыянальны аператар тэлекамунікацый — як тое спачатку напісалі некаторыя інфармацыйныя агенцтвы.
На сайце Прэзідэнцкага спартовага клуба пішацца, што «ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» ўдзельнічае ў рэалізацыі шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку звязаных з рэалізацыяй і фармаваннем высакаякаснай інфраструктуры для правядзення ў 2014 годзе ў Рэспубліцы Беларусь сусветнага першынства па хакеі».
Шырока вядомыя ў вузкіх колах «БТ Тэлекамунікацыі» адзначыліся таксама, калі прапанавалі супольна з амерыканскай фірмай GTECH спецыяльную камп’ютарную касавую сістэму, якая кантралявала б інфармацыю аб грашовых патоках залаў гульнявых аўтаматаў у Беларусі.
Што да Пефціева, то брусэльскае выданне Euobserver.com называе яго «прыватным банкірам Аляксандра Лукашэнкі». Афіцыйна Пефціеў узначальвае беларускую кампанію-экспарцёра ўзбраенняў «Белтэхэкспарт» і беларускую Федэрацыю тэніса. Выданне выказвае меркаванне, што ён таксама трымае частку акцый мабільнага аператара прадпрыемства Velcom, Прыёрбанка і Знешэканамбанка. Часопіс Forbes у 2010 годзе назваў яго другім пасля Аляксандра Лукашэнкі па багацці чалавекам Беларусі, ацаніўшы ягонае багацце на 1 мільярд даляраў.
Еўрасаюз таксама ўвёў эмбарга на пастаўку ў Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца для падаўлення грамадства.
Найперш гэта палітычны пераслед, у тым ліку зняволенне экс-кандыдатаў у прэзідэнты. У тым ліку выказвае «сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання ў беларускіх турмах і настойліва заклікае ўлады паважаць міжнародныя абавязацельствы, што ўзяла на сябе Беларусь, у прыватнасці, поўную забарону на прымяненне катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання».Рада Міністраў ЕС адзначыла тры галоўныя праблемы.
Па-другое, гэта парушэнні права на свабоду слова. ЕС згадвае іскі на закрыццё «Нашай Нівы» і «Народнай Волі». закрыццё «Аўтарадыё» і суд над Пачобутам.
Па-трэцяе, і гэта даволі нечакана, ЕС «заклікае Беларусь паважаць нормы дыпламатычнага імунітэту ... і спыніць запалохванне і пераслед» дыпламатычнага персаналу краін ЕС у Беларусі. Магчыма, існуюць нейкія факты, пра якія беларускія СМІ не ведаюць.
ЕС вітае рашэнне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця адмовіцца ад праектаў з удзелам дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.
У той жа час ЕС выказвае намер весці перамовы з беларускім бокам пра рэадмісію і спрашчэнне візавага рэжыму.
Рада Міністраў ЕС заяўляе, што ў выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі гатовы разглядаць пытанне «аб далейшых кропкавых мерах ва ўсіх галінах супрацоўніцтва па меры неабходнасці».
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў у сваім твітары пасля прыняцця рашэнняў пра санкцыі: «Мы ўхвалілі эмбарга на гандаль зброяй і замарозілі актывы фірмаў, якія фінансуюць Лукашэнку. Ён мусіць выбраць дарогу: да дэмакратыі або ў Гаагу».
* * *
Што такое «Спорт-пары» і чым яно валодае
Закрытае акцыянернае таварыства
Сузаснавальнікамі
На сёння першыя двое застаюцца акцыянерамі таварыства. Таксама да іх далучаецца ПУП «БТ Тэлекамунікацыі».
Да
Таксама ў Беларусі існуюць латарэйныя кампаніі «Беларускія латарэі» (праводзіць перадачу «Ваша лато») і «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» («Суперлато»).





