Разам з тым намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч пацвердзіла, што судовыя працэсы супраць «Нашай Нівы» і «Народнай Волі» будуць.

Чыноўніца адзначыла, што ў «Народнай волі» апошнім часам з’явілася «больш цікавых публікацый».

Спадарыня Ананіч падкрэсліла, што «Самае галоўнае — не парушаць заканадаўства і любіць сваю краіну. І любіць не толькі так, як мы сабе ўяўляем, а зыходзячы з таго, што гэта твая краіна. І ўсе яе цяжкасці — гэта твае цяжкасці. Усе яе поспехі — твае поспехі. Калі такі настрой будзе ў нашых выданнях, то гэта цудоўна. Ну, а закон для усіх аднолькавы. І калі рэдакцыя задумаецца, што парушэнні ўсё ж ёсць, то далей усё пойдзе яшчэ лепш і газеты будуць развівацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?