Як расказала інжынер планетарыя Людміла Жарыкава, экскурсія да зорак разлічана на 45 хвілін. Падчас яе маладыя знаёмяцца з самымі прыгожымі нябеснымі з’явамі і нябеснымі сузор’ямі — знакамі задыяку. Акрамя таго, работнікі планетарыя раскажуць пра вяселлі ў бязважкасці і космасе, прапануюць зрабіць «вясельнае падарожжа» на край Сусвету. Кошт праграмы на аднаго чалавека — 6 тыс. рублёў.
Паводле слоў спецыяліста, 17 чэрвеня паслуга «Зорнае вяселле» была аказаная ўпершыню. На зоркі палюбавалася пара маладых і іх госці — усяго 14 чалавек. Чакаецца, што праграма будзе праводзіцца рэгулярна са жніўня — найбліжэйшым часам зорная зала планетарыя закрыецца на рамонт.
Мінскі планетарый і абсерваторыя былі адкрытыя ў 1965 годзе. Зорная зала, якая змяшчае 120 гледачоў, абсталяваная купалападобным экранам і
Як паведамляецца на сайце планетарыя, у шасціметровай вежы абсерваторыі ўстаноўлены





