Іронія лёсу, што ў той момант, калі міністры замежных справаў краін Еўрасаюза прымалі эканамічныя санкцыі па Беларусі, у найгалоўным на партале tut.by знаходзіўся матэрыял «Прызнанне на міжнародным узроўні».
У артыкуле паведамлялася, што 8 чэрвеня ў Хельсінкі на Генеральнай асамблеі Еўрапейскай латарэйнай асацыяцыі «Спорт-пары» было прынятае ў якасці сябра ў гэтую арганізацыю, якая аб’ядноўвае 70 нацыянальных латарэй еўрапейскіх краін.
«Дадзены факт выразна сведчыць пра міжнароднае прызнанне „Спорт-пары“, празрыстасці гульнявых тэхналогій, давер да палітыкі, што праводзіць кампанія», — пішацца ў матэрыяле.
Паведамляецца, што «Спорт-пары» з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Міжнародную латарэйную асацыяцыю. З выхадам на міжнародны ўзровень «Спорт-пары» давядзецца пачакаць.





