Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў у сваім твітары пасля прыняцця рашэнняў пра санкцыі супраць кампаній, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам: «Мы ўхвалілі эмбарга на гандаль зброяй і замарозілі актывы фірмаў, якія фінансуюць Лукашэнку. Ён мусіць выбраць дарогу: да дэмакратыі або ў Гаагу».





