Заключэнні Рады па замежных справах адносна Беларусі

3101-е пасяджэнне Рады па замежных справах

Люксембург, 20 чэрвеня 2011 года

Рада зрабіла наступныя высновы:

1.
Спасылаючыся на свае высновы ад 31 студзеня 2011 года, заявы Высокага прадстаўніка Эштан пра сітуацыю ў Беларусі ад 18 лютага, 12 красавіка і 14 і 26 траўня, а таксама дэкларацыю Высокага прадстаўніка ад імя ЕС ад 18 сакавіка 2011 года, ЕС выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды пагаршэння сітуацыі з захаваннем правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.
2.
ЕС рашуча асуджае затрыманні, судовыя працэсы і вынясенне прысудаў па палітычных матывах у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзідэнты Някляева, Рымашэўскага, Саннікава, Статкевіча і Уса пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. ЕС паўтарае свой заклік да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. Ён падкрэслівае сваю глыбокую заклапочанасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання ў беларускіх турмах і настойліва заклікае ўлады паважаць міжнародныя абавязацельствы, што ўзяла на сябе Беларусь, у прыватнасці, поўную забарону на прымяненне катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання.
3.
ЕС выказвае шкадаванне ў сувязі з тым, што сітуацыя ў сферы свабоды СМІ ў Беларусі па-ранейшаму пагаршаецца, у тым ліку ў сувязі з пазовамі, пададзенымі Міністэрствам інфармацыі, каб закрыць дзве найважнейшыя незалежныя беларускія газеты «Нашу Ніву» і «Народную Волю», судом над журналістам Пачобутам і адкліканай ліцэнзіяй радыёстанцыі «Аўтарадыё». Ён заклікае Беларусь спыніць палітычны матываваны пераслед і ціск, якія працягваюцца ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і тых, хто іх абараняе.
4.
Рада настойліва заклікае Беларусь паважаць міжнародна прызнаныя дыпламатычныя імунітэты і прывілеі дыпламатычных прадстаўніцтваў ЕС і іх супрацоўнікаў у Мінску і спыніць пераслед і запалохванне, якія працягваюцца.
5.
ЕС па-ранейшаму будзе звяртацца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку ў рамках міжнародных форумаў, такіх як Рада па правах чалавека ААН і АБСЕ. Рада вітае паспяховае прыняцце рэзалюцыі аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі на 17-й сесіі Рады па правах чалавека ААН і заклікае Беларусь поўнасцю выконваць яго палажэнні. ЕС зноў выказвае сваё шкадаванне ў сувязі з адсутнасцю супрацоўніцтва з боку Беларусі ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ і з заклапочанасцю адзначае высновы справаздачы дакладчыка АБСЕ пра выкананне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння.
6.
У сувязі з апошнімі падзеямі Рада прыняла рашэнне распаўсюдзіць на дадатковых асоб меры па абмежаванні на паездкі і замарожванні актываў. Акрамя таго, Рада прыняла рашэнне аб увядзенні эмбарга ў дачыненні да Беларусі на зброю і матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя для рэпрэсій унутры краіны. Яна таксама прыняла рашэнне аб замарожванні актываў трох кампаній, звязаных з рэжымам.
7.
Рада пагадзілася, што распаўсюд дзейнасці Еўрапейскага інвестыцыйнага банка на Беларусь павінны адбыцца толькі пры ўмове і тады, калі ЕС здолее даць дастаткова станоўчую ацэнку сітуацыі ў галіне правоў чалавека і вяршэнства закона. Рада вітае вынікі нядаўняга абнаўлення стратэгіі ўзаемадзення з краінай Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, паводле якой ЕБРР перанакіруе дапамогу ад беларускіх цэнтральных уладаў на карысць недзяржаўных і мясцовых актараў, што ажыццяўляюць праекты ў сферах, якія прыносяць карысць народу ў цэлым. Рада выказвае надзею на тое, што ў Беларусі адновяцца ўмовы, якія дазволяць краіне ў поўнай меры карыстацца перавагамі падтрымкі з боку ЕІБ і ЕБРР.
8.
ЕС пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць умацаванню супрацоўніцтва з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю. Ён вітае тое, што стратэгія дапамогі Беларусі з боку ЕС была перагледжаная ў мэтах далейшага ўмацавання падтрымкі грамадзянскай супольнасці і тое, што рэалізацыя пакета адмысловай дапамогі ЕС дасягае сваёй поўнай хуткасці, у прыватнасці, у сферы прадастаўлення падтрымкі рэпрэсаваным асобам, няўрадавым арганізацыям, сродкам масавай інфармацыі ды студэнтам. Каардынацыя дзейнасці донараў будзе працягвацца з мэтай павышэння эфектыўнасці дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці ў бліжэйшыя гады.
9.
Нагадваючы аб важным значэнні, якое ён надае кантактам паміж людзьмі на карысць беларускага народа ў цэлым, Рада станоўча ацэньвае працу, якая працягваецца і якая скіраваная на поўнае выкарыстанне магчымасцяў, што існуюць у рамках Візавага кодэкса, у прыватнасці, магчымасцяў для краін-членаў адмяняць і зніжаць плату за візы для асобных катэгорый грамадзян. З той жа прычыны Рада таксама вітае афіцыйнае запрашэнне Беларусі ад Камісіі, каб пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі на падставе дырэктыў аб перамовах, прынятых Радай 28 лютага, і заклікае беларускія ўлады да канструктыўнага ўдзелу.
10.
ЕС будзе працягваць уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі. ЕС зноў заяўляе аб сваёй прыхільнасці палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння, у тым ліку праз дыялог і Усходняе партнёрства, і нагадвае, што развіццё двухбаковых адносін знаходзіцца ў залежнасці ад прагрэсу ў захаванні Беларуссю прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. У той жа час і ў залежнасці ад далейшага развіцця падзей ЕС гатовы разглядаць пытанне аб далейшых мэтавых мерах ва ўсіх галінах супрацоўніцтва па меры неабходнасці.

(Пераклад неафіцыйны, але зроблены Дэлегацыяй Еўракамісіі ў Беларусі.)

* * *

Council conclusions on Belarus

3101st FOREIGN AFFAIRS Council meeting

Luxembourg, 20 June 2011

The Council adopted the following conclusions:

1.
Recalling its Conclusions of 31 January 2011, the statements by High Representative Ashton on the situation in Belarus of 18 February, 12 April and 14 and 26 May as well as the Declaration by the High Representative on behalf of the EU of 18 March 2011, the EU expresses its deep concern at the deteriorating human rights, democracy and rule of law situation in Belarus.
2.
The EU strongly condemns the detention, trials and sentencing on political grounds of representatives of civil society, the independent media and the political opposition, including former presidential candidates, Nyaklyayew, Rymashewski, Sannikaw, Statkevich and Uss in the aftermath of 19 December 2010 Presidential elections. The EU reiterates its calls for the immediate release and rehabilitation of all political prisoners. It underscores its deep concern at reports of torture and other forms of ill-treatment in Belarusian prisons, and urges the authorities to respect international commitments endorsed by Belarus, notably the absolute prohibition of torture and cruel, inhuman and degrading treatment.
3.
The EU deplores the continuing deterioration of media freedom in Belarus, including the lawsuits filed by the Ministry of Information to close two of Belarus’ largest independent newspapers, Nasha Niva and Narodnaya Volya, the trial of the journalist Poczobut, and the cancelled licence of radiostation Autoradio. It calls on Belarus to end the ongoing politically motivated persecution and harassment of democratic forces, independent media, civil society and those defending them.
4.
The Council urges Belarus to respect internationally recognised diplomatic immunities and privileges of EU diplomatic representations and their personnel in Minsk and to stop the ongoing harassment and intimidation.
5.
The EU remains determined to address the human rights situation in Belarus, including in international fora such as the UN Human Rights Council and the OSCE. The Council welcomes the successful adoption of the resolution on the situation on human rights in Belarus at the 17th session of the UN Human Rights Council and calls on Belarus to implement it fully. The EU reiterates its regret at the lack of cooperation by Belarus in the framework of the OSCE Moscow Mechanism and notes with concern the findings of the OSCE Rapporteur’s Report on Belarus regarding Belarus’ fulfillment of its OSCE commitments in the human dimension.
6.
In view of recent developments, the Council has decided to designate additional persons to travel restrictions and assets freeze. The Council has furthermore decided to impose an embargo on Belarus on arms and on materials that might be used for internal repression. It has also decided to freeze the assets of three companies linked to the regime.
7.
The Council agrees that the extension of European Investment Bank operations to Belarus should only proceed if and when the EU is able to give a sufficiently positive assessment of the human rights and rule of law situation. The Council welcomes the outcome of the recent European Bank for Reconstruction and Development Country Strategy Update, which implies a recalibrating of EBRD assistance away from the Belarusian central authorities in favour of non-state and local actors implementing projects in areas which benefit the population at large. The Council expresses its hope for conditions to be re-established in Belarus that would allow the country to enjoy the full benefits of EIB and EBRD support.
8.
The EU reiterates its strong commitment to strengthening its engagement with the Belarusian people and civil society. It welcomes that the EU assistance strategy towards Belarus has been revised in order to further strengthen support to civil society and that the EU’s special assistance package is reaching full implementation speed, providing notably support to repressed individuals, NGOs, media and students. Donor coordination will continue, with the aim of increasing the effectiveness of aid to Belarusian civil society in the years ahead.
9.
Recalling the importance it attaches to people to people contacts to the benefit of Belarusian population at large, the Council takes positive note of the ongoing work to fully use the existing flexibilities offered by the Visa Code, in particular the possibility for Member States to waive and reduce visa fees for certain categories of citizens. In the same spirit, the Council also welcomes the Commission’s formal invitation to Belarus to start negotiations on visa facilitation and readmission agreements, on the basis of negotiation directives adopted by the Council on 28 February, and calls on the Belarusian authorities to engage constructively.
10.
The EU will continue to closely monitor the situation in Belarus. The EU reiterates its commitment to the policy of critical engagement, including through dialogue and the Eastern Partnership, and recalls that the development of bilateral relations is conditional on progress towards respect by Belarus for the principles of democracy, the rule of law and human rights. At the same time, and in the light of further developments, the EU stands ready to consider further targeted measures in all areas of cooperation, as appropriate.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?