У сваёй заяве 20 чэрвеня Рада Міністраў ЕС адзначыла тры галоўныя праблемы. Найперш гэта палітычны пераслед, у тым ліку зняволеннеэкс-кандыдатаў у прэзідэнты. У тым ліку: «ЕС падкрэслівае свой глыбокі непакой паведамленнямі пра катаванні і іншыя формы кепскага абыходжання ў беларускіх турмах і заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя забавязанні, прынятыя на сябе Беларуссю».
ЕС вітае рашэнне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця адмовіцца ад праектаў з удзелам дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.
У той жа час ЕС выказвае намер весці перамовы з беларускім бокам пра рэадмісію і спрашчэнне візавага рэжыму.
Рада Міністраў ЕС заяўляе, што ў выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі «ЕС гатовы прыняць кропкавыя меры ва ўсіх адпаведных кірунках супрацоўніцтва».
Нагадаем, што Рада Міністраў замежных справаў ЕС пашырыла спіс неўязных у ЕС і ўпершыню ў гісторыі адносін замарозіла актывы трох прадпрыемстваў, якія яна лічыць звязанымі з Аляксандрам Лукашэнкам.





