Беларускі ў польскім Быдгашчы правялі заключны матч групавога турніра чэмпіяната Еўропы па баскетболе.
Супернікам былі чэшкі. Гэтай камандзе мы прайгралі летась у паўфінале сусветнага першынства.
Беларускі правалілі першую чвэрць — 9:23. Далей гульня была нашмат больш асэнсаванай. Даходзілі моманты, калі беларусы падыходзілі зусім блізка — на два пункты. Аднак для перамогі гэтага не хапіла.
Чэшкі перамаглі з лікам 67:62.Самай выніковай у нашай была Алена Леўчанка — 10 пунктаў.
Нічога страшнага ў гэтым няма. З адной перамогай і адным пройгрышам беларускія баскетбалісткі выйшлі ў наступны раўнд.





