«Гэта вельмі сумны факт», — так адрэагаваў адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута на рашэнне міністраў замежных спраў ЕС аб увядзенні санкцый у дачыненні да трох фірмаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
«Гэта азначае, што Еўрапейскі Саюз зрабіў першы крок на шляху ўвядзення эканамічных санкцый і ў далейшым гэтыя крокі могуць працягвацца», — шкадуе А. Фядута.
— Я катэгарычны праціўнік любога роду санкцый. Але беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб прадухіліць іх ўвядзенне. У першую чаргу, яны павінны выпусціць усіх палітвязняў. А замест гэтага, замест канкрэтных крокаў па змене палітычнай сітуацыі ў краіне ўлады захлёбваючыся распавядаюць, як усё добра, як яны праводзяць рэпрэсіі супраць уласнага народа.
Мне здаецца, апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення Еўрасаюза, стала
Баюся, што Еўрасаюз можа рабіць і наступныя крокі ў гэтым кірунку. Кажуць, існуе спіс зІ тады яны закрануць кожнага шараговага грамадзяніна. І калі Лукашэнка хвалюе лёс беларусаў, ён павінен думаць аб недапушчэнні санкцый, аб абароне свайго народа.18-ці найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, у адносінах да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі.
І ў гэтым плане вельмі важнае значэнне мае канцэпцыя дыялогу, якую прапанаваў Уладзімір Някляеў. Калі ўлада ўступае ў дыялог з палітычнай апазіцыяй, з грамадзянскай супольнасцю — гэта ўжо змены, Еўрасаюз рэагуе на такія рэчы вельмі абачліва.
— А калі адмаўляецца — Вы прагназуеце далейшыя крокі на шляху эканамічных санкцыяў?
— Я не прагназую — я баюся, што яны будуць. Але ўлады, паўтараю, не зрабілі нічога, каб іх не дапусціць. Усе гэтыя паездкі спадара Мартынава з крыкамі, што ў нас усё добра, — гэта поўная дзікунства…





