Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс абяцае ў найбліжэйшы час прапанаваць ураду, каб літоўскія візы выдаваліся грамадзянам Беларусі за сімвалічную плату, і каб тыя маглі скарыстацца гэтай магчымасцю ўжо гэтым летам.

Зараз беларусы плацяць за візы па 60 еўра.

«Я б хацеў, каб плата была сімвалічнай.

Буду рабіць усё, каб рашэнне прынялі як мага хутчэй.

Мне б хацелася, каб ужо летам грамадзяне Беларусі маглі скарыстацца гэтай магчымасцю», — сказаў міністр.

Пра гэта міністр заявіў праз некалькі гадзін пасля таго, як літоўскі парламент дазволіў ураду прызначыць плату за візы па больш гнуткай сістэме. Ініцыятывы ў сувязі са спрашчэннем атрымання віз шараговымі грамадзянамі Беларусі накіраваны на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

20 чэрвеня закон аб консульскім зборы дапоўнілі устаноўкай, што ўрад можа знізіць плату за візы або наогул яе адмяніць не толькі на правах парытэту, але і калі гэта неабходна для дасягнення мэтаў знешняй палітыкі і нацбяспекі. Па законах, што дзейнічалі да гэтага часу, урад Літвы мог адмяніць консульскі збор за нацыянальныя візы памерам 60 еўра толькі ў тым выпадку, калі такія ж меры прыняла б Беларусь.

«Спадзяюся, што Беларусь паступіць аналагічным чынам у адносінах да грамадзян Літвы», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?