Да 27 чэрвеня Беларусь мае заплаціць другі транш запазычанасці.

Расійская энергетычная кампанія «Інтэр РАТ АЭС» з 22 чэрвеня збіралася часова спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за адсутнасці чарговага траншу аплаты ў кошт доўгу. Пра гэта казаў РІА «Навіны» афіцыйны прадстаўнік кампаніі.

Другі транш павінен быў паступіць 20 чэрвеня.

«Гэтае спыненне паставак зафіксавана кантрактам і дадатковымі пагадненнямі да яго.

Камерцыйная кампанія не можа пастаўляць электраэнергію ў доўг»,
 — сказаў суразмоўца агенцтва.

Аднак пазней «Інтэр РАТ АЭС» і "Белэнерга" здолелі дамовіцца пра чарговую адтэрміноўку плацяжа, паведаміў "Інтэрфаксу" прадстаўнік расійскай кампаніі.

Паводле яго словаў,

адтэрміноўка дадзеная да панядзелка, і да таго часу энергапастаўкі спыняцца не будуць.

Нагадаем, 9 чэрвеня «Інтэр РАТ АЭС» удвая скараціла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. Прычынай стала вялікая запазычанасць беларускага боку за атрыманую з Расіі электраэнергію. Памер гэтай запазычанасці склаў каля 1,5 млрд расійскіх рублёў.

Пасля гэтага Беларусь для абмеркавання з «Інтэр РАТ АЭС» графіка плацяжоў па даўгах за расійскую электраэнергію накіравала ў Маскву дэлегацыю на чале з генеральным дырэктарам «Белэнерга» Аляксеем Шырмам.

У Мінэнерга Беларусі нагадалі, што бакам удалося ўзгадніць і падпісаць графік плацяжоў, згодна з якім Мінск ўзяў абавязацельствы пагасіць запазычанасць за расейскую электраэнергію да 5 ліпеня. Таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што «Інтэр РАТ ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусі апоўначы 13 чэрвеня. Такім чынам, 13 чэрвеня «Інтэр РАТ АЭС» у поўным аб’ёме аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?