Мінэканомікі Беларусі пастановай ад 24 чэрвеня 2011 г. № 95 з 26 чэрвеня павысіў рознічныя цэны на цыгарэты на 0–90%.
Цэны выраслі на імпартныя маркі.
У прыватнасці, цыгарэты «Уінстан» падаражэюць з 3 470 да 3900 рублёў, «Camel» — з 4 550 да 5000, «Mild Seven» з 5 430 да 5500, а «Dunhill» да 10000 з 8000 рублёў.
«Мінск» па-ранейшаму будзе каштаваць 2050 рублёў, а «Астра» — 1180 рублёў.
Апошні раз цыгарэты даражэлі 8 чэрвеня — на 0–60% у залежнасці ад маркі.
Тым не менш, цэны на цыгарэты, як і на танны алкаголь, застаюцца ў Беларусі аднымі з найніжэйшых у Еўропе.





