Амерыканскі акцёр Пітэр Фальк набыў сусветную вядомасць дзякуючы галоўнай ролі ў аднайменным тэлесерыяле.
Пітэр Фальк быў двойчы ўганараваны «Оскарам» за ролі другога плану ў фільмах «Карпарацыя забойства» і «Жменя цудаў». Ён таксама атрымаў пяць узнагародаў «Эмі» і аднойчы стаў уладальнікам «Залатога глобуса».
Апошнім часам акцёр пакутаваў на хваробу Альцгеймера. Яму было 83 гады.





