Суддзі Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе абвясцілі аб выдачы ордэра на арышт лівійскага лідэра палкоўніка Муамара Кадафі.
Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці ў ходзе аперацыі па падаўленні масавых акцый пратэсту ў Лівіі.
Аналагічныя абвінавачванні - у "наўмысным забойстве дэманстрантаў" - вылучаны супраць сына Кадафі Саіфа аль-Іслама, а таксама кіраўніка разведвальнай службы Лівіі Абдулы Сенусі. Яны таксама абвешчаныя ў міжнародны вышук.
Рашэнне вынесла калегія з трох суддзяў па запыце пракурора крымінальнага суда Луіса Марэна-Акампа, які звярнуўся ў Гаагскі суд па просьбе Рады Бяспекі ААН.
0
0
0
0
0
0