Як паведамілі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра, студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, грамадзянін Турцыі 1985 года нараджэння, памёр 25 чэрвеня.

Бойка адбылася прыблізна два тыдні таму на дыскатэцы ў гомельскім забаўляльным цэнтры «Еўропа». У замежнага студэнта ўзнік канфлікт з-за дзяўчыны з іншым маладым чалавекам, грамадзянінам Беларусі. Маладыя людзі выйшлі на вуліцу, дзе, паводле папярэдняй інфармацыі, беларус штурхануў турка. Апошні ўпаў і ўдарыўся галавой. Іншаземец быў шпіталізаваны і амаль два тыдні правёў у бальніцы ў беспрытомным стане.

Зараз вырашаецца пытанне аб распачынанні справы на падставе артыкула 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?