Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 263 «Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе».

У адпаведнасці з Указам у ліпені 2011 года асобнай катэгорыі непрацуючых грамадзян,

пенсіі якіх не дасягаюць Br686, 6 тыс., будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры розніцы паміж названай велічынёй і памерам пенсіі, але не больш за Br150 тыс.

Матэрыяльная дапамога не будзе аказвацца асобам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (у інтэрнатных установах, месцах пазбаўлення волі і гэтак далей), а таксама асобам, якія атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?